18 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адмянілі ШОС-велапрабег

97
У Менску адмянілі ШОС-велапрабег

У Менску з-за ўдзелу апазіцыянераў адмянілі экалагічны велапрабег і свята энергазберажэння.

Мерапрыемства павіннае было адбыцца ў аўторак у парку імя Горкага. У сацыяльных сетках з'явіліся заклікі ўдзельнічаць у велапрабегу ў майках з надпісам ШОС. За гэтай абрэвіятурай хаваюцца жартаўлівыя апазіцыйныя лозунгі «шоб он сеў» альбо «шоб он сдох».

У выніку велапрабег адмянілі з-за таго што, як паведамілі арганізатары, у Інтэрнэце «некаторыя нядобрасумленныя людзі» заклікалі далучыцца да гэтага мерапрыемства удзельнікаў акцый пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», паведамляе «Газета.Ru».

Маўклівыя акцыі пратэсту ўжо больш за месяц праходзяць у Менску і іншых гарадах Беларусі. Ужо другі тыдзень іхніх удзельнікаў не проста затрымліваюць і штрафуюць, а прыгаворваюць да адміністрацыйных арыштаў. Аляксандр Лукашэнка накінуўся на ўдзельнікаў гэтых маўклівых акцый з пагрозамі.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках