18 траўня 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежкамітэт: Брэйвік прыязджаў у Менск як турыст

9
Памежкамітэт: Брэйвік прыязджаў у Менск як турыст

Андэрс Брэйвік, які здзейсніў двайны тэракт у Нарвегіі, наведваў Беларусь у якасці турыста, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт рэспублікі.

«Па дадзеных Дзяржпамежкамітэта, грамадзянін Нарвегіі Андэрс Брэйвік насамрэч наведваў Беларусь у 2005 годзе. Ён прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Менск» рэйсам «Вена - Менск» 4 сакавіка з турыстычнай мэтай і пакінуў краіну рэйсам «Мінск - Вена» 11 сакавіка 2005 г па сапраўдных дакументах», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ведамства.

«Падставаў для няпропуска праз мяжу, а таксама прэтэнзій да грамадзяніна Андэрса Брэйвіка з нагоды знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не мелася», - падкрэсліваюць у Дзяржпамежкамітэце.

Нарвежац А. Брэйвік, які абвінавачваецца ў масавым забойстве людзей у лагеры на востраве Утоя і выбуху ў Осла, сцвярджае, што наведваў Беларусь. Адпаведны запіс ёсць у ягоным Інтэрнэт-маніфесце «2083. Дэкларацыя незалежнасці Еўропы».

Беларусь згадваецца ў дакуменце, які змяшчае паўтары тысячы старонак, 18 разоў. Большая частка згадак звязаная з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

«Большасць людзей былі апрамененыя ў выніку нежадання Савецкага Саюза эвакуіраваць іх (тыднёвая затрымка) і нежадання прадухіліць распаўсюд забруджаных сельскагаспадарчых прадуктаў, - напісаў А. Брэйвік. - Акрамя таго, дыктатура ў Беларусі наўмысна працягвала распаўсюджваць сельскагаспадарчую прадукцыю з забруджаных тэрыторый сярод свайго народа (гэта і цяпер так)».

«Я быў у Беларусі, і магу асабіста пацвердзіць гэта, - сцвярджаў тэрарыст. - Я размаўляў з дзясяткамі людзей, якія не маюць іншага выбару, акрамя як спажываць забруджаную ежу».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках