18 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1
Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 жніўня 2011 г. зніжае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, да расейскага ўзроўню.

Такое рашэнне замацаванае пастановай Савета міністраў рэспублікі N1007, якая ўступае ў сілу з 1 жніўня 2011 года.

Тэкст пастановы апублікаваны на афіцыйным сайце Савета міністраў Беларусі.

У адпаведнасці з дакументам, з 1 жніўня 2011 стаўка экспартнай мытнай пошліны на сырую нафту панізіцца на $6,9 - да $438,2 за тону з $ 445,1 за тону. Ільготная стаўка пошліны знізіцца з $205,8 да $201 за тону.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты з 1 жніўня знізіцца да $293,6 з $298,2 за тону, на цёмныя - да $204,6 з $207,8.

Экспартная пошліна на звадкаваны вуглевадародны газ (СУГ) складзе з 1 жніўня $182,8 за тону (у ліпені - $ 172,9 за тону).

Беларусь, як і РФ, у жніўні захавае экспартную пошліну на бензіны таварныя і прамагонны бензін у памеры 90% ад стаўкі экспартнай пошліны на сырую нафту. З 1 жніўня стаўка пошліны па гэтых таварных пазіцыях складзе $394,4 за тону (зараз - $400,5).

Як раней паведамлялася, прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін 25 ліпеня падпісаў пастанову аб зніжэнні з 1 жніўня ставак экспартных пошлін на сырую нафту, ільготных ставак на сырую нафту з утрыманнем серы, а таксама ставак экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты і звадкаваныя вуглевадароды.

Беларусь і Расея 9 снежня 2010 г. ў Маскве падпісалі міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Згодна з дакументам, з 1 студзеня Расея пастаўляе ў Беларусь бяспошлінна ўвесь аб'ём нафты, Беларусь пералічвае ў бюджэт РФ ўвесь аб'ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты. Экспартныя пошліны на нафтапрадукты, выпрацаваныя з нафты, якая паходзіць з трэціх краін, паступаюць у беларускі бюджэт.

Расейскія пастаўшчыкі аднавілі пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з 25 студзеня. У кошт студзеньскіх паставак ўключаная прэмія - $46 за тону, у лютым прэмія склала $35 за тону, у сакавіку памер прэміі чакаецца на ўзроўні $45 за тону.

Дадатковая прэмія пастаўшчыкам прадугледжаная формулай кошту на нафту ў мэтах забеспячэння роўнадаходнасці пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў, паведамляе «Інтэрфакс Захад».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках