3 траўня 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінгерыс заклікае расследаваць факт выдачы візы Бодак

26
Зінгерыс заклікае расследаваць факт выдачы візы Бодак

Старшыня камітэта па замежных справах Сейма Літоўскай Рэспублікі Эмануэліс Зінгерыс заклікае МЗС неадкладна правесці ўнутранае расследаванне па факце выдачы візы намесніцы міністра замежных справаў Беларусі Але Бодак.

Па сцвярджэнні старшыні Камітэта па замежных справах, «неабходна як мага хутчэй высветліць, як магло здарыцца, што амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Менску выдала візу Літоўскай Рэспублікі добра вядомай асобе, якая ўключаная ў спіс асобаў неўяздных у Еўрапейскі Звяз, і хто нясе за гэта адказнасць» . З іншага боку, на думку Э. Зінгерыса ў дадзеным выпадку важна таксама адзначыць пільнасць службы аховы дзяржаўнай мяжы, якая выправіла гэтую прыкрую памылку.

Старшыня камітэта па замежных справах таксама паведаміў, што ўжо правёў кансультацыі з некаторымі з калег з Еўрапейскага Звяза і прапануе пытанне прававога супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі ўключыць у бліжэйшы парадак дня ЕЗ на ўсіх узроўнях улады, як парламенцкай, так і выканаўчай. «Падзеі гэтых тыдняў і дзён узрушылі літоўскае грамадства і паказваюць, што дах, дзверы і вокны Еўрапейскага Саюза падвергнутыя дзеянню вонкавых недэмакратычных скразнякоў і трэба іх тэрмінова ўшчыльняць», сказаў Э. Зінгерыс.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках