7 траўня 2024, aўторак, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Палажанка – на волі

22
Наста Палажанка – на волі

Пасьля 12 сутак адміністрацыйнага арышту выйшла на волю Наста Палажанка.

Дрыбінскі суд пакараў яе за ўдзел у пікеце ў абарону зьняволенага лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, паведамляе Радыё Свабода.

Ля горацкай папраўчай калёніі № 9 былі затрыманыя 14 чалавек. Яны патрабавалі, каб кіраўніцтва турмы дазволіла адвакату сустрэцца зь лідэрам "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, які адбывае тут двухгадовае пакараньне. Пасьля адмовы паплечнікі Зьмітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калёніі.

3 жніўня ў Горках і Дрыбіне (Магілеўская вобласьць) адбываліся суды над удзельнікамі пікету ў абарону зьняволенага лідара «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Бальшыня ўдзельнікаў акцыі пакараная пазбаўленьнем волі на тэрміны ад 5 да 17 сутак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках