18 траўня 2024, Субота, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» абмежаваў уладальнікаў «залатых» картак

29
«Беларусбанк» абмежаваў уладальнікаў «залатых» картак

З 18 жніўня 2011 года найбуйнейшым камерцыйным банкам краіны ўсталяваныя новыя памеры абмежаванняў на аперацыі ў замежнай валюце.

1. На аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) даляраў ЗША на працягу 24 гадзін; на безнаяўныя аперацыі за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем вышэйпаказаных банкаўскіх пластыкавых картак - у эквіваленце 200 (дзвесце) даляраў ЗША на працягу 24 гадзін.

2. На аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) даляраў ЗША на працягу 24 гадзін.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках