18 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў у падтрымку «Народнага сходу»

77
Пачаўся збор подпісаў у падтрымку «Народнага сходу»

Арганізатары прызначанай на 8 кастрычніка акцыі «Народны сход» пачалі збор подпісаў за правядзенне такіх сходаў у Менску і рэгіёнах.

Пра гэта 18 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Віктар Івашкевіч.

Каардынатар па правядзенні «Народнага сходу» ў Менску Вацлаў Арэшка падкрэсліў, што за тыдзень у падтрымку арганізацыі народных сходаў у сваіх раёнах падпісалася ўжо больш за тысячу чалавек, перадае БелаПАН.

Лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін адзначыў, што ягоная партыя таксама далучылася да збору подпісаў. «Аднак нашая задача ў першы тыдзень збору была не ў тым, каб сабраць паболей подпісаў. Мы хацелі б убачыць рэакцыю людзей: як яны адказваюць на гэтую ініцыятыву», - сказаў Калякін.

Па ягоных словах, прыкладна дзве траціны людзей, да якіх прыходзяць за подпісамі за правядзенне «Народнага сходу», ставяць свае подпісы ў яго падтрымку. «З тых, хто не ставіць подпісы, у большасці выпадкаў робяць гэта з-за страху. Яны кажуць, што ў іх могуць быць праблемы на працы, у некага дзеці навучаюцца на бюджэтным аддзяленні ВНУ і г.д. З гэтымі людзьмі мы і павінныя працаваць. А ёсць людзі, якія цалкам задаволеныя сваім становішчам, і ім няма сэнсу вылучаць нейкія патрабаванні да ўладаў», - лічыць Калякін.

Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі Зміцер Сіняк збіраў подпісы за правядзенне «Народнага сходу» ў сталіцы на вуліцы Пуліхава і ўскосна пацвердзіў словы Калякіна. «На Пуліхава прыкладна ў палове кватэр нам адчынялі дзверы. Я так разумею, што гэта - лета, і палова людзей у ад'ездзе. Практычна ўсе ў кватэрах, якія нам адчынялі, падпісваліся за правядзенне «Народнага сходу», - адзначыў ён. Пры гэтым ён сказаў, што для збору подпісаў адмыслова абраў вуліцу Пуліхава, «паколькі ў тым раёне жывуць пераважна не бедныя людзі».

Збор подпісаў за правядзенне «Народнага сходу» прадоўжыцца да ягонага правядзення - 8 кастрычніка.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках