2 траўня 2024, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Класкоўскі ў інфармацыйнай блакадзе

8
Палітвязень Класкоўскі ў інфармацыйнай блакадзе

Журналіст Аляксандр Класкоўскі напісаў начальніку Шклоўскай калоніі ліст з просьбай забяспечыць права на карэспандэнцыю і сустрэчу з адвакатам асуджанаму сыну.

Аляксандр Класкоўскі-малодшы асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі па справе «19 снежня» і адбывае тэрмін у Шклоўскай калёніі.

«Учора напісаў ліст начальніку Шклоўскай калоніі - як раз учора ён павінен быў выйсці з адпачынку. Размовы з зампалітам калоніі не атрымалася... Я прашу забяспечыць законныя правы майго асуджанага сына на карэспандэнцыю і сустрэчу з адвакатам. У бліжэйшы час мы збіраемся арганізаваць паездку адвакаткі Ірыны Бурак у калонію», - кажа А. Класкоўскі.

Сыну адправілі тэлеграму з просьбай напісаць заяву на сустрэчу з адвакатам, але невядома, ці атрымаў вязень гэтую тэлеграму. «Перад вачыма ёсць яскравы прыклад няўдалых паездак адвакатаў у калонію да Зміцера Дашкевіча. Менавіта за разгалашэнне інфармацыі аб тым, што адбываецца ў калоніі, яго раз за разам кідаюць у карцэр. Нявеста Дашкевіча - Насця Палажанка дапускае, што за гэта яго маглі збіць і цяпер, збітага, хаваюць ад адваката. Таму я намагаюся прэвентыўна апярэдзіць ўсялякія хітрыкі і выкрутасы з боку адміністрацыі», - кажа Аляксандр Класкоўскі.

Сын журналіста па-ранейшаму ізаляваны: з ім няма зваротнай сувязі. Аляксандр Класкоўскі піша сыну ў калонію, але не ведае, ці даходзяць лісты да адрасата. З-за інфармацыйнай блакады немагчыма выканаць працэдуру. Гэтак жа ўвесну паводзіліся тады з падследным сынам у СІЗА КДБ: гэтая ўстанова займае цэлы квартал у цэнтры горада, а кіраўніцтва плакалася, што няма вольнай камеры для сустрэчы з адвакатам. Цяпер мы назіраем дэжавю. «Думаю, гэта робіцца для таго, каб непажаданая для адміністрацыі інфармацыя не выходзіла за межы калоніі», - кажа Аляксандр Класкоўскі.

26 мая суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў былога афіцэра міліцыі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На волі засталася жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

«Беларускі партызан»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках