18 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Гэта звычайныя карупцыйныя схемы

10
Васіль Шлындзікаў: Гэта звычайныя карупцыйныя схемы

«За невялікім выключэннем «Беларуськалій» - гэта адзінае, што ў нас ёсць, - кажа эканаміст Васіль Шлындзікаў. - Тым больш - я лічу, ягоны продаж нанясе вялікую шкоду нашаму народу».

19 жніўня дырэктар «Беларуськалій» Валер Кірыенка заявіў аб адмове ад перадачы 35% акцый прадпрыемства ў заклад крэдыту на 2 млрд даляраў, які абяцалі выдаць «СбербанкРФ» і «Deutsche Bank».

«На тых умовах, якія выставіў расейскі бок, я ўпэўнены, наш урад не пагодзіцца... Не так ужо ў нас усё дрэнна, каб пайсці на гэта», - падкрэсліў Кірыенка.

Трэба прызнаць, што ў самога прадпрыемства сапраўды «не ўсё так дрэнна». Пакупнікоў на хлорысты калій заўсёды хапае. Аднак гэтыя грошы прызначаліся не для «Беларуськалія», а для золатавалютных рэзерваў Нацбанка.

Эканаміст Васіль Шлындзікаў у інтэрв'ю Белсатупазітыўна ацэньвае адмову ад перадачы ў заклад траціны прадпрыемствы: «Можа быць, гэтыя людзі зразумеюць, што так рабіць нельга. Я ведаю, што звычайна, калі што-нешта такое адбываецца - гэта звычайныя карупцыйныя схемы. Ці патрэбна гэта нам? Думаю - не».

Грошы, прапанаваныя расейскім і нямецкім банкамі, эканаміст называе кропляй у моры. «Яны вырашаць часова нейкую праблему, на некалькі месяцаў, і ўсё пачнецца спачатку. Беларусі неабходны глыбокія эканамічныя рэформы», - упэўнены эксперт.

Па словах Васіля Шлындзікава, урад сёння хоча стабілізаваць сітуацыю, нічога не змяняючы: «У такім выпадку ўзровень жыцця будзе толькі паніжацца».

«Беларуськалій», які на 100% належыць дзяржаве, разам з расейскім «Уралкаліем» валодае Беларускай калійнай кампаніяй, якая займаецца продажам прадукцыі і кантралюе каля 30% сусветнага рынку калійных угнаенняў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках