Начальнік ДАІ Ліды загінуў у ДТЗ у Крыму
236- 22.08.2011, 16:20
Начальнік АДАІ Лідскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Дуброўскі загінуў у ДТЗ у Крыму, паведамляе Abw.by.
Аварыя адбылася ў нядзелю, 21 жніўня, на трэцім кіламетры трасы на Новы Свет у Судакскім рэгіёне. Аўтамабіль BMW з беларускімі нумарамі прабіў агароджу каля гары Сокал і зляцеў з абрыву прыкладна на 100 м.
Вадзім Дуброўскі ехаў у аўтамабілі таварыша, жыхара Ваўкавыска, у якасці пасажыра. Кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.