19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку «Экспабел» затрымалі валютчыка з Туркменістана

8
На рынку «Экспабел» затрымалі валютчыка з Туркменістана

Міліцыянты і супрацоўнікі падатковай інспекцыі затрымалі ў Менскім раёне валютчыка з Туркменістана з буйной сумай даляраў ЗША.

Грамадзянін Туркменістана 1992 года нараджэння быў ​​затрыманы непадалёк ад вёскі Баравая Менскага раёна на тэрыторыі рынку «Экспабел», паведамілі БелТА ва УУС Менаблвыканкама.

Як растлумачылі ва УУС, гэты валютчык быў у распрацоўцы ўжо не першы дзень. На гэты раз аператыўнікі і падаткавікі канфіскавалі ў яго $19,5 тыс., якія ён спрабаваў збыць па досыць завышаным спекулятыўным курсе. Пры гэтым хлопец сцвярджаў, што ў наступны раз можа прадаць яшчэ больш - $20 тыс. Міліцыі атрымалася высветліць, што іншаземец скупляў валюту на беларуска-расейскай мяжы. У Беларусі ён знаходзіцца адносна нядаўна: вучыцца на другім курсе ў вну ў адным з абласных цэнтраў.

На туркменскага грамадзяніна быў складзены пратакол па ч.1 ст.11.2 «Парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый» КаАП Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках