19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына праваабаронца Бяляцкага будуць судзіць

5
Сына праваабаронца Бяляцкага будуць судзіць

Сын праваабаронца Алеся Бяляцкага Адам, затрыманы ўвечары 22 жніўня ў Менску, абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, спыніўся на скрыжаванні праспектаў Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад плошчы Перамогі. Кіроўца уключыў аварыйны сігнал і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму апранулі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і павезлі ў невядомым напрамку. Пазней высветлілася, што яго даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Менска як верагоднага «ўдзельніка акцыі» супраць падаражэння аўтамабільнага паліва.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да Бяляцкага склалі пратакол па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Пачатак пасяджэння ў судзе Цэнтральнага раёна прызначаны на 10.00 23 жніўня.

Адам Бяляцкі - сын віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы ў Менску ўвечары 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да яго абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 243, частцы 2 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках