19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці ля амбасады Лівіі ў Менску

16
Акцыя салідарнасці ля амбасады Лівіі ў Менску

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» звярнулася да беларусаў з заклікам несці да лівійскай амбасады ў Менску перавязаныя белымі стужкамі кветкі, паштоўкі і лісты.

Каардынатары «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», віншуючы лівійскі народ з «вызваленнем ад 40-гадовага ярма», адзначаюць, што «ва ўсім свеце натоўпы людзей прыходзяць да амбасадаў гэтай краіны, каб падзяліць радасць з лівійскім народам».

«У аўторак 23 жніўня на працягу ўсяго дня прыходзьце да амбасады Лівіі ў Менску па адрасе: вуліца Беларуская, 4 (станцыя метро Першамайская). Прыносьце кветкі, паштоўкі і лісты з пажаданнямі лівійскага народа, прывязвайце белыя стужачкі да агароджы дыппрадстаўніцтва (кветкі і пажаданні таксама просім прывязваць такімі стужачкамі)», - заклікаюць каардынатары інтэрнэт-супольнасці, перадае «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках