19 траўня 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступнае падаражанне паліва - у пачатку верасня?

71
Наступнае падаражанне паліва - у пачатку верасня?

Паводле крыніцы ў «Белнафтахіме», кошты павінныя вырасці на 3-5%.

Сайт інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі «За аўто» са спасылкай на крыніцу ў канцэрне «Белнафтахім» паведамляе аб магчымым чарговым падвышэнні коштаў на паліва ўжо ў пачатку верасня.

«22 жніўня, літаральна за некалькі гадзін да акцыі «Стоп бензін», канцэрн «Белнафтахім» накіраваў ліст Лукашэнку з прапановай чарговага павышэння коштаў на паліва», - паведамляецца на сайце арганізацыі. Паводле крыніцы ў «Белнафтахіме», кошты павінныя вырасці на 3-5%. Прыблізная дата - 1 верасня.

У гэтым годзе кошты на бензін і дызельнае паліва падвышаліся шэсць разоў. Кошт бензіну «Нармаль-80» складае 4240 руб. (да апошняга падаражання - 4120 руб.; рост на 2,9%), «АІ-92» - 4460 руб. (4330 руб.; + 3,0%), «АІ-95» - 4800 руб. (4650 руб.; 3,2%), дызельнага паліва - 4720 руб. (4580 руб.; 3,1%).

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках