18 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску здзейснены разбойны налёт на краму

84
У Мінску здзейснены разбойны налёт на краму

Міліцыя праводзіць спецаперацыю па злове злачынцаў, якія здзейснілі сёння разбойны напад на краму, размешчаную на вуліцы Бялецкага.

Як паведамілі БелТА ў ГУУС Менгарвыканкама, напад адбыўся каля 12.15 у гандлёвай кропцы па вуліцы Бялецкага. Двое маладых людзей пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета, выкралі выручку з касы і 10 блокаў цыгарэт Winston.

Прыкметы першага нападніка: мужчына 20-25 гадоў, рост каля 170 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя кароткія; быў апрануты ў шэрую байку ў цёмную клетку, пры сабе меў чорную спартовую сумку з надпісам белага колеру. Прыкметы другога: мужчына 20-25 гадоў, рост каля 170 см, хударлявага целаскладу; быў апрануты ў чорную байку з капюшонам.

У горадзе праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па высвятленні асобаў гэтых людзей. ГУУС Менгарвыканкама звяртаецца да грамадзянаў, якія маглі бачыць маладых людзей, падобных па прыкметах з нападнікамі, у раёне карпусоў 1, 2, 3 дома № 50 па вуліцы Бялецкага альбо на прылеглай тэрыторыі з 11.45 да 12.30. Сведак просяць звярнуцца ў дзяжурную частку Маскоўскага РУУС Менска па тэлефоне (017) 208-78-15 альбо ў аддзел крымінальнага вышуку гэтага РУУС па мабільным тэлефоне (029) 674-54-44. Можна таксама патэлефанаваць на лінію 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках