18 траўня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Бяляцкая сустрэлася з дэпутатамі Сейма Польшчы

14
Наталля Бяляцкая сустрэлася з дэпутатамі Сейма Польшчы

Жонка арыштаванага праваабаронца сустрэлася з прадстаўнікамі польскага Сейма. Польшча абяцае стаць «удвая больш салідарнай».

«Я магу судзіць аб стане Алеся толькі зыходзячы з тых лістоў, якія прыходзілі да нас. У апошні час, у канцы тыдня, я такой інфармацыі ўжо не атрымлівала, але, наколькі я яго ведаю, тон ягоных папярэдніх лістоў дазваляе мне думаць, што ён здольны трымацца і вынесці тую сітуацыю, у якую трапіў, - распавяла пасля сустрэчы Белсату Наталля Бяляцкая. - Ён нават больш у лістах падтрымлівае мяне і сына, чым перажывае за сябе. Спадзяюся, яму хопіць сілаў, каб усё гэта вытрымаць».

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Перададзеная ў Менск польскімі і літоўскімі дзяржаўнымі органамі інфармацыя аб замежных банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага стала фактычным падставай для яго арышту.

«Тая ганебная сітуацыя, якая мела месца, можа выклікаць толькі адну рэакцыю: ўдвая больш актыўна, увогуле ўдвая больш будзем аказваць прававую дапамогу, удвая больш будзем салідарныя як польскае грамадства. Польскі парламент падтрымлівае ўсіх, хто трапіў пад рэпрэсіі», - заявіў кіраўнік камісіі па замежных справах польскага Сейма Анджэй Халіцкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках