4 траўня 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Улада зацягвае валютны крызіс

110
Прадпрымальнікі: Улада зацягвае валютны крызіс

Спробы ўтрымаць курс рубля адміністрацыйнымі мерамі нагадваюць спробы тушыць пажар бензінам.

«Сітуацыя на валютным рынку з'яўляецца лепшай ілюстрацыяй шчырасці намераў беларускіх уладаў у галіне эканамічнай лібералізацыі», - заявіў лідэр Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін на круглым стале па пытаннях бізнесу і права ў Маладзечне (Менская вобласць), перадае БелаПАН.

Па ягоных словах, «спробы ўтрымаць курс рубля адміністрацыйнымі мерамі нагадваюць спробы тушыць пажар бензінам». «І ў тым, і ў іншым выпадку сітуацыя становіцца катастрафічнай», - дадаў Балыкін.

Як адзначыў старшыня АМІСП, «сваімі дзеяннямі ўлада толькі правакуе дэвальвацыйныя настроі, канчаткова і беспаваротна падрывае давер да беларускага рубля, стымулюе суб'екты гаспадарання хаваць валютную выручку, а насельніцтва - захоўваць валютныя зберажэнні пад падушкай».

Балыкін нагадаў, што кіраўніцтва краіны раней тлумачыла валютны крызіс у тым ліку імкненнем беларусаў набыць аўтамабілі да павышэння пошлінаў. «Ну што ж, аўтамабільны бум скончыўся, а валюта так і не з'явілася. Больш за тое, сітуацыя стала толькі горшай. Так што міжволі напрошваецца выснова, што прычынай валютнага крызісу з'яўляюцца менавіта дзеянні ўладаў, а не насельніцтва», - канстатаваў кіраўнік прадпрымальніцкай асацыяцыі.

Па ягоных словах, валютны дэфіцыт паступова знішчае беларускі бізнес. «Адсутнасць валюты забівае імпарцёраў, неабходнасць прадаваць валюту па заніжаным курсе ператвараецца ў дадатковы падатак для экспарцёраў, а тыя, хто працуе на ўнутраным рынку, паступова губляюць кліентаў», - сказаў Балыкін.

У гэтых умовах, на ягоную думку, найлепшым выхадам стаў бы адмова ад адміністрацыйнага кантролю за курсам і яго вызначэнне на аснове попыту і прапановы. «Аднак улада па незразумелых прычынах адмаўляецца ад гэтага простага рашэння і зацягвае валютны крызіс, штодня пагаршаючы сітуацыю», - адзначыў Сяргей Балыкін.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках