20 красавiка 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце прайшла акцыя ў падтрымку Саннікава

8
У Брэсце прайшла акцыя ў падтрымку Саннікава

Брэсцкія актывісты і праваабаронцы правялі акцыю ў падтрымку палітвязня кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Акцыя адбылася каля польскага консульства ў Брэсце. Падчас яе людзям, якія стаялі ў чарзе ў консульства, а таксама мінакам раздавалі газэту «Выбар», прысвечаную Андрэю Саннікаву.

Акцыя была нядоўгай, абышлося без затрыманняў.

«Было бачна, што людзі добразычліва ставіліся да акцыі, калі атрымлівалі газету. Многія людзі, якія стаялі ў чарзе ў консульства, адразу пачыналі яе чытаць. А некаторыя яшчэ і распытвалі, задавалі пытанні актывістам, якія распаўсюджвалі газету» - паведаміў «Радыё Свабода» актывіст Юрый Жыдовіч.

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў прысуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках