20 красавiка 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлусня як фірмовы стыль

91
Хлусня як фірмовы стыль

ДАІ заяўляе, што падчас акцыі «Стоп-бензін» у Менску 22 жніўня нічога не перакрывалі!

У суботу раніцай кошты на бензін падскочылі ў чарговы раз. І хоць павышэнне склала 3%, кіроўцы тут жа вырашылі адрэагаваць. У Інтэрнэце з'явілася інфармацыя: у панядзелак у 19.00 аўтааматары заблакуюць рух у цэнтры горада, піша «Комсомольская правда в Беларуси». А за некалькі гадзін да пачатку акцыі «Стоп-бензін» міліцыя выступіла з папярэджаннем:

- Нагадваем аб тым, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, падобныя заклікі і непасрэдна дзеянні - незаконныя. Арганізацыя і ўдзел у іх можа пацягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць. Намаганні супрацоўнікаў менскай міліцыі накіраваныя на забеспячэнне грамадскага парадку і прафілактыку здзяйснення злачынных дзей. Праваахоўныя органы гатовыя прыняць усе неабходныя меры для забеспячэнні грамадскага парадку і выканання дзеючага заканадаўства, - гэтая інфармацыя была пакінутая на сайце ГУУС Менгарвыканкама.

Ужо ў шэсць гадзін вечара аўтобусы са спецназам стаялі каля галоўнага ўваходу парку Горкага і на вул. Камуністычнай. А за дзесяць хвілін да пачатку акцыі супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўсе выезды з прылеглых вуліц на праспект Незалежнасці. З-за гэтага на вуліцы Багдановіча, Сурганава, Маскоўскай ўтварыліся велічэзныя заторы. Цэлую гадзіну, з 19.00 да 20.00, рух у цэнтры горада быў паралізаваны. Кіроўцы, якія наогул нічога не чулі пра акцыю, абураліся, чаму загадзя ДАІ не папярэдзіла пра перакрыццё. Вось толькі ў самой Дзяржаўтаінспекцыі ўпэўненыя, што ў панядзелак увечары па Незалежнасці можна было спакойна праехаць.

- Нічога не было перакрыта. Рух ішоў і быў ў звычайным рэжыме па ўсіх праспектах, - пракаментаваў «КП» начальнік ДАІ Менска Дзмітрый Карзюк.

- Дзмітрый Міхайлавіч, так праспекты былі пустыя!

- Хто вам такое сказаў? Вы іх наогул бачылі?

Гэта ўжо не першы раз, калі падчас акцыі «Стоп-бензін», супрацоўнікі ДАІ перакрываюць галоўны праспект. Да прыкладу, 20 ліпеня па Незалежнасці немагчыма было праехаць, бо працаўнікам электрасетак трэба было ўкруціць лямпачкі каля цырка. На гэта ў яго пайшла цэлая гадзіна.

Падчас акцыі, якая прайшла ў панядзелак, быў затрыманы сын праваабаронца Алеся Бяляцкага, якога цяпер абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Машына 22-гадовага Адама прыцягнула ўвагу ДАІ, калі ён паставіў яе на аварыйку і адкрыў капот. Праз некалькі хвілін «Сітраен» эвакуявалі, а кіроўцу прапанавалі паехаць у машыне ДАІ, але ён адмаўляўся. Пасля чаго хлопцу заламалі рукі, апранулі кайданкі і пасадзілі ў машыну. У аўторак судзіў Цэнтральны суд прызнаў вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 350 тысяч.

Адзначым таксама, што начальнік менскага ДАІ Карзюк быў сведкам на судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня. У суд ён асабіста не з'яўляўся, ягоныя «сведчанні» былі прадстаўленыя ў пісьмовым выглядзе.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках