29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст не прызнаў з'езд БСДП (Грамада)

3
Мінюст не прызнаў з'езд БСДП (Грамада)

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі унесеных змяненняў у статут Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

«Дадзены з'езд прызнаны міністэрствам юстыцыі нелегітымным, прынятае рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі унесеных у статут БСДП (Грамада) змяненняў і дапаўненняў», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Мінюста.

Там адзначылі, што ў Мінюст у пачатку ліпеня паступілі дакументы адносна дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў у статуце БСДП (Г). «З іх вынікае, што рашэнне аб унясенні гэтых змяненняў і дапаўненняў прыняў з'езд, праведзены альтэрнатыўным аргкамітэтам», - заявілі ў прэс-службе. Паводле яе інфармацыі, вывучэнне прадстаўленых дакументаў паказала, што «альтэрнатыўны аргкамітэт паспешліва, без належнай падрыхтоўкі, з шэрагам грубых парушэнняў патрабаванняў статута БСДП (Г) ажыццявіў выбары дэлегатаў і правёў паўторны з'езд гэтай палітычнай партыі».

У прэс-службе растлумачылі, што раней Мінюст, у сувязі з зацягваннем тэрмінаў правядзення паўторнага з'езду БСДП (Г), зрабіў два пісьмовыя папярэджанні.

У мэтах выканання патрабаванняў загаду, у міністэрства юстыцыі ў лютым гэтага года паступілі пратаколы пасяджэнняў створанага аргкамітэта камітэта па падрыхтоўцы паўторнага з'езда на чале з А. Ляўковічам, з якіх вынікае, што прынята рашэнне аб правядзенні 23.04.2011 паўторнага XIII з'езда БСДП (Г). «Аднак у гэтыя тэрміны, а таксама па стане на сённяшні дзень паўторны з'езд гэтым аргкамітэтам не праведзены», - заявілі ў Мінюсце.

Як паведамлялася, быў створаны альтэрнатыўны аргкамітэт па правядзенні з'езду БСДП (Г), вынікі якога прызнаныя Мінюстам нелегітымнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках