13 снежня 2025, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ не нагуляўся ў «выбары»?

78
БНФ не нагуляўся ў «выбары»?

Намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што партыя працуе ў звычайным, працоўным рэжыме. Партыя пачала падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў.

Партыя пачынае падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў 2012-га года. Фармат, у якім яна прыме ў ім удзел, будзе залежаць ад таго, як далей будзе развівацца палітычная сітуацыя ў краіне, ці працягнуцца маштабныя палітычныя рэпрэсіі, пачатыя пасля прэзідэнцкай кампаніі, паведамляе "Белорусский партизан".

Шмат што будзе залежаць і ад таго, ці прымуць удзел у парламенцкіх і ў якім фармаце іншыя палітычныя партыі і рухі.

«Галоўнае пытанне, якое хвалюе нас, на сённяшні дзень - гэта адстойванне і захаванне незалежнасці, - заявіў Рыгор Кастусёў. - Мы выказвалі сваю заклапочанасць наконт захавання незалежнасці яшчэ ў час пачатку выбараў. Мы ставім гэтае пытанне ўвесь час. Цяпер мы задаволеныя тым, гэтую сітуацыю разумеюць многія палітыкі, якія раней яе не разумелі. Мы бачым, што ў грамадстве гэтае пытанне становіцца вельмі актуальным».

БНФ падтрымлівае правядзенне Народнага сходу. Ягоным сябрам было рэкамендавана прыняць удзел у зборы подпісаў. У розных рэгіёнах гэтая праца ідзе з рознай інтэнсіўнасцю.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках