10 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бабруйскіх школах старшакласнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ

111
У бабруйскіх школах старшакласнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ

Ледзь толькі пачаўся новы навучальны год, як дзеці сталі скардзіцца бацькам на тое, што іх прымушаюць уступаць у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Аб гэтым піша «Бабруйскі кур'ер».

Распавядае Віктар - бацька старшакласніка адной з бабруйскіх школ:

- «Прымусоўку» ажыццяўляе школьны педагог-арганізатар. Для тых, хто сумняецца, у якасці застрашальнай меры прыводзяцца такія аргументы: «Каб у будучыні ў вас не паўсталі праблемы з паступленнем, і каб атрымаць добрыя атэстаты...». Тым не менш, не ўсе старшакласнікі пачулі «просьбу» ўступіць у арганізацыю. Некаторыя з іх паспрабавалі запярэчыць, што не знаёмыя са статутам БРСМ, што яны нявартыя быць у такой ганаровай арганізацыі... Зараз «адмоўнікі» асцерагаюцца таго, што адміністрацыя школы і настаўнікі будуць ставіцца да іх перадузята. Між тым нават у савецкі час не «заганялі» так у камсамол, лічылася, што там павінныя быць толькі годныя, у выпадку якіх-небудзь правіннасцяў маглі выключыць з арганізацыі... А зараз - галоўнае станоўчая статыстыка і справаздачы аб праведзенай працы...

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках