17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынцу забаранілі ліставанне з Васьковічам

1
Севярынцу забаранілі ліставанне з Васьковічам

Павел Севярынец не зможа больш падтрымаць лістом свайго аднадумца па партыі зняволенага Магілёўскай турмы Яўгена Васьковіча, бо яму забаранілі з ім ліставацца.

«Ён паведаміў адвакату, які з ім сустракаўся, што яму прыйшоў канверт ад мяне. За ўвесь час я адправіў яму пяць лістоў і вось ён аб апошнім кажа, што калі адкрыў канверт, там ліста не было, а быў маленькі аркушык паперы. На ім было напісана: «Ліставанне з Севярынцам забароненае», - распавёў Павал Севярынец у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Павел Севярынец кажа, што ў сваіх лістах пераконваў Яўгена Васьковіча адмовіцца ад ужывання гвалту ў палітычнай барацьбе. «Мяркую, што сённяшняя карная машына спецыяльна правакуе маладых людзей на выкарыстанне гвалту, бо на гэтым полі гвалту яна відавочна мацнейшая», - кажа Павел Севярынец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках