16 траўня 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для разліку арэнднай платы - асобная базавая велічыня

11
Для разліку арэнднай платы - асобная базавая велічыня

Падрыхтаваны і практычна ўзгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі праект змяненняў ва ўказ № 518, які прадугледжвае ўвядзенне паняцця «базавая велічыня арэнднай платы».

Пра гэта БелТА паведаміла дарадца па эканамічных пытаннях Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Тацяна Быкава.

Па ейных словах, на першы квартал 2012 базавая велічыня арэнднай платы будзе ўсталяваная ў памеры 35 тыс. рублёў. Да 1 красавіка бягучага года будзе праведзеная індэксацыя з улікам інфляцыі за мінулы год. У далейшым такая індэксацыя будзе здзяйсняцца штогод.

Рост арэнднай платы на плошчы, якія здаюцца ў арэнду дзяржавай, адбудзецца, але не ў такой меры, як асцерагаюцца прадстаўнікі бізнес-саюзаў і як гэта адбылося ўпрыватным сектары (дзе стаўкі прывязаныя да даляра ці еўра), адзначыла Тацяна Быкава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках