19 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманы расеец з электрашокерам

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманы расеец з электрашокерам

Ваеннаслужачымі Гродзенскай памежнай групы пры спробе парушэння беларуска-літоўскай мяжы затрыманы грамадзянін Расеі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, 11 студзеня на 25-м км аўтадарогі Гродна - Друскінінкай памежнікі сталі сведкамі таго, як невядомы мужчына сеў у таксі і рушыў у бок мяжы. Праехаўшы пяць кіламетраў, таксі разгарнулася і накіравалася ў бок Гродна - як апынулася, ужо без пасажыра. Праз некалькі хвілін на след невядомага быў пастаўлены службовы сабака, які прывёў памежнікаў у лясны масіў. Там прыкладна ў паўтарох кіламетрах ад дзяржмяжы і быў затрыманы парушальнік - грамадзянін РФ.

Мужчына хацеў незаўважна патрапіць у іншую дзяржаву. Для гэтага, на ягоную думку, у яго было ўсё неабходнае: мабільны тэлефон, атлас аўтамабільных дарог, тры нажы, асабістыя рэчы і электрашокер.

Ён аформлены як парушальнік дзяржаўнай мяжы, затрыманы для разбіральніцтва да трох сутак і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках