20 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - сярод краін з ядзернай пагрозай

12

«Індэкс бяспекі ядзерных матэрыялаў» падрыхтавала амерыканская няўрадавая арганізацыя «Ініцыятыва па скарачэнні ядзернай пагрозы».

Сістэматызаваная інфармацыя паказвае, у якіх умовах захоўваюцца ядзерныя кампаненты ў 176 краінах свету. Беларусь у спісе суседнічае з дзяржавамі, якія прадстаўляюць патэнцыйную ядзерную пагрозу для ўсяго свету, адзначае «Радыё Свабода».

Пры складанні індэкса перш за ўсё ўлічваліся такія фактары, як аб'ём ядзерных матэрыялаў, ступень іх абароненасці, месца, дзе яны захоўваюцца, аналіз палітычнай сітуацыі ў дзяржаве, узровень карупцыі і г.д. Усе краіны падзеленыя на адносна бяспечныя і тыя, якія прадстаўляюць уяўную або рэальную пагрозу.

На думку аўтараў, з пункту гледжання бяспекі не выклікаюць трывогі такія краіны, як Аўстралія, Аўстрыя, Венгрыя, Чэхія, Швейцарыя. ЗША разам з Бельгіяй займае 13-ы радок. Беларусь з Аргенцінай і Італіяй як раз пасярэдзіне спісу - на 16-м месцы, Расея - на 24-м. Унізе рэйтынгу - краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй або спрабуюць стварыць перадумовы для ўзбагачэння ўрану: Індыя, Кітай, Пакістан, Іран, В'етнам. Завяршае спіс Паўночная Карэя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках