Лукашэнка павіншаваў «цудоўную спявачку» Алеграву
37- 20.01.2012, 10:38
Сёння народная артыстка Расеі святкуе юбілей.
У віншаванні, апублікаваным прэс-службай, гаворыцца, што Ірыну Алеграву на беларускай зямлі «шануюць, як неаднаразовую ўдзельніцу «Славянскага базара ў Віцебску» і цудоўную спявачку».
Кіраўнік Беларусі таксама падзякаваў Ірыне Алегравай за ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расеі.