17 траўня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На СТА ў Менску абваліўся дах: пашкоджаныя 4 аўто

8

Дах-навес адной са сталічных СТА абваліўся і ўпаў на прыпаркаваныя аўтамабілі ў ноч на 23 студзеня.

Пра гэта распавёў парталу interfax.by памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Агульны памер даху 8х20 м, ён абваліўся часткова. Мяркуецца, што прычынай гэтага стаў цяжар снегу. Абставіны і канкрэтныя прычыны высвятляюцца.

Ратавальнікі выязджалі на месца здарэння, але іхняя дапамога не спатрэбілася. Пацярпелых людзей няма, пашкоджаныя 4 аўтамабілі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках