16 траўня 2024, Чацвер, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Верхнядзвінску прадаюць піражкі са шклом

10
У Верхнядзвінску прадаюць піражкі са шклом

Двухсантыметровы аскепак шкла знайшла ў сваім піражку санітарка лякарні.

Небяспечны піражок жанчына набыла ў буфеце лякарні, піша «Народная Воля». Адкусіла кавалачак і адчула рэзкі ўкол. Прыгледзеўшыся да стравы, санітарка ледзь не страціла прытомнасць - з піражкі тырчала шкло.

Перш за ўсё супрацоўніца лякарні звярнулася ў буфет, дзе набыла піражок. Там былі шакаваныя не менш за яе - тавар не выпякаюць на месцы, а закупляюць у, здавалася, прыстойным кафэ «Лабірынт». Прадстаўнікі кафэ не сталі звяртаць увагі на скаргу пацярпелай і проста адмахнуліся ад яе. Людміле Ткачынскай не засталося нічога іншага, як звярнуцца ў санэпідстанцыю і рэдакцыі мясцовых газет. Пакуль кафэ працуе і закрывацца не збіраецца.

За апошні час беларусы сталі часта скардзіцца на дрэнную якасць беларускіх прадуктаў. Так, нядаўна ў кілбасе «сервелат» пакупнік знайшоў поўсцьці тое пацука, ці тое каровы, а хлеб «Майскі» спяклі з цвіком.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках