4 траўня 2024, Субота, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі рэабілітаваў «чарніла»

31
Міністр юстыцыі рэабілітаваў «чарніла»

Кампанія па абмежаванні продажу пладова-ягадных вінаў або так званых «чарнілаў» дае задні ход.

У Светлагорску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, такое абмежаванне дзейнічала толькі ў начны час - з 22.00 да 9.00, піша «Народная Воля».

Але цяпер адмянілі і яго. Як паведамляе мясцовая газета «Ранак», за «чарніла» ўступіўся міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. У адказ на запыт Светлагорскага ўпраўлення гандлю Міністэрства юстыцыі РБ падрабязна, на дзвюх старонках расшыфраваў, што мясцовыя органы ўлады не маюць права прымаць падобнага кшталту рашэння. Увёўшы абмежаванні на гандаль «бырлам» яны, на думку Мінюста, перавысілі свае паўнамоцтвы.

Улічваючы масавы характар ​​падобных рашэнняў на месцах і мноства запытаў па дадзенай тэме, у лісце за подпісам Міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага адзначана: «У пазбяганне рознага пляткарства, лічу мэтазгодным даручыць Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству ўнутраных спраў РБ, абласным выканаўчым камітэтам, сумесна з зацікаўленымі, падрыхтаваць адпаведны праект Пастановы Савета Міністраў РБ».

Гэта значыць да прыняцця адпаведнага рашэння ўрада ўсе рашэнні мясцовых уладаў аб абмежаванні продажу пладова-ягадных вінаў павінныя быць адмененыя.

Нагадаем, што эксперымент з абмежаваннем і нават забаронай на продаж гэтых самых танных алкагольных напояў праходзіць адразу ў некалькіх рэгіёнах Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках