14 траўня 2024, aўторак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшым ідэолагам Віцебшчыны заплацяць па 30 базавых велічынь

31
Лепшым ідэолагам Віцебшчыны заплацяць па 30 базавых велічынь

Па рашэнні Віцебскага аблвыканкама штогод будзе праводзіцца конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці.

Лепшыя ідэолагі атрымаюць прэмію ў памеры 30 базавых велічынь (на сённяшні дзень 1 050 000 рублёў), піша news.vitebsk.cc.

Усяго будзе вызначана адзінаццаць лепшых байцоў ідэалагічнага фронту ў наступных сферах: прамысловасць; будаўніцтва; сельскагаспадарчая вытворчасць; транспарт і сувязь; жыллёва-камунальная гаспадарка; гандаль і бытавое абслугоўванне; ахова здароўя і аздараўленне; вышэйшая, сярэдняя спецыяльнаяы і прафесійна-тэхнічная адукацыя; агульная сярэдня адукацыя; культура; банкаўская сфера.

Конкурс павінен праводзіцца ў два этапы. Для ацэнкі удзельнікаў конкурсу на першым этапе будуць створаныя гарадскія і раённыя камісіі, а на другім этапе - абласная. Яны будуць ацэньваць працу ідэолагаў па чатырнаццаці паказчыках, сярод якіх выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця арганізацыі і іхняе ідэалагічнае забеспячэнне, праца інфармацыйна-прапагандысцкіх груп арганізацыі або афармленне нагляднай агітацыі і інфармацыйных стэндаў, выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, сімволікі рэгіёну, арганізацыі.

Пераможцаў будуць узнагароджваць дыпломамі і прэміямі ва ўрачыстай абстаноўцы. Выплата прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках