18 траўня 2024, Субота, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы - чэргі з фур

6
На беларуска-літоўскай мяжы - чэргі з фур

Чарга вялікагрузных аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы з боку Беларусі абумоўленая «скрыўленнем транзітных плыняў».

Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

«Больш за 400 фур цяпер знаходзіцца ў пункце пропуску Каменны Лог. Гэта звязана з тым, што частка транспарту, які ўязджае на тэрыторыю Беларусі праз Польшчу, выязджае праз Літву. Да прыкладу, з боку Польшчы заязджае ў два разы больш вялікагрузных аўтамабіляў, чым выязджае», - удакладнілі ў ДПК.

На думку памежнікаў, гэта звязана з адрозненнем ў нормах ўвозу паліва і некаторых іншых тавараў, якія існуюць у Літве і Польшчы.

«Памежкамітэт аператыўна інфармуе пра стан на мяжы, кіраўнікам транспартных кампаній варта было б ўлічваць гэтыя звесткі пры складанні маршруту», - падкрэслілі ў ДПК.

Прадстаўнік асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы «Linava» Гіціс Вінцявічус заявіў агенцтву «BNS» у панядзелак аб занепакоенасці сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая ўскладняецца моцнымі маразамі.

«Прычыны, па якіх утварыліся такія чэргі, нам невядомыя. У Літву фуры вяртаюцца пераважна паражняком, без грузу. У маразы ў іх і выдаткі гаручага вялікія, і трэба ўвесь час ацяпляцца. Сітуацыя нас непакоць», - сказаў Г. Вінцявічус.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках