9 траўня 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя і самазабойства на чыгунцы

5

Два сур'ёзных здарэнні зафіксаваныя ўчора на беларускай чыгунцы.

У Брэсцкай вобласці - аварыя з удзелам цягніка і легкавушкі, у Менскай - самазабойства.

Як распавёў парталу interfax.by прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка, 30 студзеня пад грузавы цягнік Орша-Баранавічы кінулася жыхарка Менска 1959 г.н. Паводле папярэдняй інфармацыі гэта было самазабойства. Праводзіцца праверка. Затрымка ў руху цягніка склала 15 хвілін.

30 студзеня ўдзень на 55 кіламетры станцыі Слонім жыхарка вёскі Парэчча Слонімскага раёна на «Міцубісі» выехала на забаронны светлавы і гукавы сігналы святлафора на неахоўны чыгуначны пераезд. У гэты момант набліжаўся дызель-цягнік Баранавічы - Гродна. Адбылося сутыкненне.

У выніку і аўтамабіль, і дызель-цягнік атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца атрымала лёгкія траўмы - удар мяккіх тканін левага пляча і левага сцягна. Пасажыраў у аўтамабілі не было. Затрымка ў руху дызель-цягніка склала 60 хвілін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках