16 траўня 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ страляла ў п'янага кіроўцу БМВ-525

53
ДАІ страляла ў п'янага кіроўцу БМВ-525

П'янага кіроўцу БМВ-525 ДАІ Ленінскага РУУС Менска спыніла на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспекта Ракасоўскага.

Аднак пасля непрацяглай размовы з інспектарам ДПС 19-гадовы ліхач націснуў на педаль газу і памчаўся ў бок мікрараёна «Серабранка». Для спынення ўцекача міліцыянтам давялося ўжыць табельную зброю. Але нават на пашкоджаных колах малады чалавек працягнуў паездку, спыніць якую атрымалася толькі з дапамогай дадатковых экіпажаў ДАІ.

Зараз за кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе і супраціў супрацоўніку міліцыі затрыманаму пагражае штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы, паведамляе «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках