3 траўня 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хаваюць эпідэмію менінгіту ў Гомелі?

50
Улады хаваюць эпідэмію менінгіту ў Гомелі?

Забруджаная вада справакавала хвалю захворванняў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў гамяльчанін, які пажадаў застацца неназваным. Паводле яго слоў, у некалькіх раёнах Гомеля эпідэмія, але гарадскія ўлады хаваюць гэта.

«Мая дачка ляжыць у шпіталі з менінгітам. У Гомелі эпідэмія, але ніхто пра гэта чамусьці не кажа. Самае цікавае, што хвароба бушуе пераважна ў Навабеліцкім раёне. Ходзяць чуткі, што гэта з-за дрэннай вады», - распавёў жыхар горада.

«Суседзі па палаце кажуць, што іх дзеці захварэлі пасля таго, як папілі вады з крана. Былі ваніты, раніцай тэмпература і гэтак далей. Вада ў Навабеліцкім раёне заўсёды была жудаснай, але гэта ўжо пераходзіць усе межы. Усім вядома, што вада ў гэтым раёне бярэцца з ракі, якая моцна запаганена. Там сліў каналізацыі з ЦЭЦ. Круглыя суткі ў раку льецца чорная жыжа, а потым гэтая вада ідзе людзям на кухні», - адзначыў бацька хворага дзіцяці.

«І нікому да гэтага няма справы. Водаканал ўжо даўно эканоміць на здароўі людзей. Мінулай вясной падчас паводкі вада была літаральна атручаная хлорам. Адкрываеш кран, а адтуль ідзе вада з моцным пахам хлоркі. Мабыць, эканомяць на фільтрацыі. У той раз людзі кінуліся купляць фільтры ў дом», - сказаў мужчына.

«З-за ўсяго гэтага бязладдзя падняліся кошты на кватэры там, дзе вада бярэцца з падземных крыніц», - дадаў гамяльчанін.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках