14 траўня 2024, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобеля па хіміі ўручылі за вывучэнне клеткавых рэцэптараў

3
Нобеля па хіміі ўручылі за вывучэнне клеткавых рэцэптараў

Аргкамітэт Нобелеўскай прэміі ўручыў узнагароду навукоўцам Роберту Лефковіцу і Браяну Кабілке за вывучэнне рэцэптараў жывых клетак (G-пратэінавых парных рэцэптараў).

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі, піша "Утро".

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымаў ізраільцянін Даніэль Шэхтман за адкрыццё квазікрышталяў, якія валодаюць забароненымі для крышталяў звычайных восямі сіметрыі.

Напярэдадні, 9 верасня, Нобелеўскі камітэт абвясціў лаўрэатаў прэміі па фізіцы. Узнагароду за стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі атрымалі амерыканец Дэвід Уайнленд і мараканец Серж Арош. Цяпер навукоўцы могуць вымяраць стан асобных часціц, не руйнуючы іх саміх. Дзякуючы адкрыццям Уайнленда і Ароша ў будучыні будзе магчыма стварэнне самага дакладнага гадзінніка ў свеце, а таксама вельмі хуткіх квантавых кампутараў.

Раней, у панядзелак, Нобелеўская прэмія па медыцыне або фізіялогіі за 2012 г. прысуджана японцу Сін’е Яманаке і брытанцу Джону Гердану за працы па ствалавых клетках і кланаванні жывёл.

Лаўрэатаў у галіне літаратуры вызначаць 11 кастрычніка ў 15:00. Лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, на якую ў тым ліку прэтэндуе расейская радыёстанцыя «Эхо Москвы», назавуць у бліжэйшую пятніцу, 12 кастрычніка, у 15:00. Пераможцаў у галіне эканомікі абвесцяць у наступны панядзелак, 15 кастрычніка, у 13:00. Урачыстая цэрымонія ўручэння прэмій пройдзе ў Стакгольме і Осла 10 снежня - у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Расклад можна паглядзець на афіцыйным сайце аргкамітэта прэміі.

Нобелеўскія прэміі прысуджаюцца з 1901 г. у пяці намінацыях, у адпаведнасці з завяшчаннем самога Альфрэда Нобеля: за выдатныя дасягненні ў фізіцы, хіміі, медыцыне, літаратуры і ўклад у садзейнічанне справе міру. З 1969 г. таксама прысуджаецца Нобелеўская прэмія па эканоміцы. У чэрвені гэтага года стала вядома, што савет дырэктараў фонду Нобелеўскай прэміі скараціў памер прэмій на 20% з-за складанай фінансавай сітуацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках