2 траўня 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа галоўнага іўдзея Беларусі перададзена ў суд

6
Справа галоўнага іўдзея Беларусі перададзена ў суд

Генпракуратурай 10 кастрычніка накіравана ў суд Цэнтральнага раёна Менска крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання Юрыя Дорна.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Генпракуратуры.

Справа расследавалася галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі.

Юрыю Дорну інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), чч. 1, 2, 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 КК (службовы падлог), ч. 2 арт. 377 КК (крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячацей, крадзеж бланкаў).

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага пакінута ранейшай - утрыманне пад вартай.

Нагадаем, першая крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК была ўзбуджаная ў дачыненні да Дорна Следчым камітэтам Беларусі ў сакавіку гэтага года.

Тады паведамлялася, што Дорн быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ад аднаго з кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання. Устаноўлена, што, з'яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, ён атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш за 13 тысяч даляраў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках