14 траўня 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Dagens Nyheter»: Святлана Алексіевіч - моцны кандыдат на наступнага Нобеля

5
«Dagens Nyheter»: Святлана Алексіевіч - моцны кандыдат на наступнага Нобеля

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч мае ўсе шанцы атрымаць літаратурнага Нобеля ў 2013 годзе.

Паводле адной з крыніц, набліжанай да журы, якое ўручае Нобелеўскую прэмію па літаратуры, моцным кандыдатам на атрыманне прэміі ў наступным годзе з'яўляецца беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Пра гэта паведамляе папулярная шведская газета «Dagens Nyheter».

За некалькі гадзін да абвяшчэння імя лаўрэата Нобеля па літаратуры шведская газета апытала 11 вядомых пісьменнікаў і дзеячаў культуры, піша «Народная воля».

Адзін з апытваных, які прызнаўся, што ўжо ведае імя нобелеўскага лаўрэата, заявіў, што моцным кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў наступным годзе павінна стаць беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

«Яе называюць сучасным Дантэ. У сваіх дакументальных кнігах яна апісвае бесчалавечнае пекла Савецкага Саюза і постсавецкай Расеі», - рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках