15 траўня 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру

16
Сёння назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру

Сярод прэтэндэнтаў - беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2012 год будзе абвешчана ў сценах Нарвежскага нобелеўскага інстытута ў Осла.

Узнагарода, якая згодна з завяшчаннем Альфрэда Нобеля прысуджаецца ў нарвежскай, а не ў шведскай сталіцы, стаіць асабняком ад астатніх пяці не толькі геаграфічна, піша ІТАР-ТАСС. Яе ўручэнне суправаджае куды большы грамадскі рэзананс, бо імёны лаўрэатаў на слыху не толькі ў параўнальна вузкага круга навукоўцаў і літаратуразнаўцаў. Палітычныя падзеі і сацыяльныя працэсы, у якіх удзельнічаюць людзі, якія прэтэндуюць на прэмію, таксама часта ацэньваюцца вельмі неадназначна, так што сённяшняе рашэнне Нарвежскага Нобелеўскага камітэта можа выклікаць разлютаваныя спрэчкі.

Поўны спіс намінантаў на прэмію міру, якую часта называюць найбольш прэстыжнай з нобелеўскіх узнагарод, ніколі не публікуецца загадзя. Згодна з правіламі, ён можа быць абвешчаны не раней чым праз 50 гадоў. Пакуль жа дакладна вядома толькі тое, што на прэмію прэтэндуе 231 кандыдат, у тым ліку 43 арганізацыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках