30 красавiка 2024, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» звольніў Кары Хейкіля

31
«Дынама» звольніў Кары Хейкіля

Наглядальны савет хакейнага клуба «Дынама» (Менск) прыняў рашэнне аб звальненні галоўнага трэнера каманды.

Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Аляксандр Андрыеўскі, паведаміла 12 кастрычніка прэс-служба клуба. Канчатковае рашэнне па галоўнаму трэнеру будзе прынята ў лістападзе, перадае БелаПАН.

«Аляксандр Андрыеўскі - шматгадовы лідэр нацыянальнай зборнай Беларусі, адзін з лепшых хакеістаў краіны за ўвесь перыяд выступлення нацыянальнай дружыны, - адзначаецца ў паведамленні. - Па заканчэнні кар'еры ігрок дамогся станоўчых вынікаў у якасці трэнера. У 2009 годзе ўзначаліў хакейны клуб «Гомель» і прывёў яго да срэбраных медалёў адкрытага чэмпіянату Беларусі. Па ходзе сезона 2009-2010 узначаліў «Дынама» (Менск). Пры ім каманда правяла 41 матч, у якіх атрымала 16 перамог і заняла 17-е выніковае месца ў рэгулярным першынстве КХЛ. Галоўным жа дасягненнем Андрыеўскага на пасадзе галоўнага трэнера «Дынама» стала перамога ў прэстыжным Кубку Шпенглера. На апошніх чэмпіянатах свету Аляксандр Андрыеўскі ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі. На працягу двух сезонаў працаваў асістэнтам Марэка Сікоры».

Пры разглядзе кандыдатуры новага галоўнага трэнера «абмяркоўваліся яго прафесійныя якасці, здольнасць эфектыўна кіраваць камандай».

«Пры прызначэнні ўлічваўся і той факт, што ўсяго некалькі месяцаў засталося да алімпійскай кваліфікацыі, да якой трэба падвесці беларускіх ігракоў «Дынама» у аптымальнай форме... Перад камандай застаецца задача выйсці ў зону плэй-оф», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Пасля 16 гульняў «Дынама» з 18 ачкамі займае сёмае (апошняе) месца ў дывізіёне Тарасава, 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 22-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 5 перамог у асноўны час, 1 у овертайме, пацярпела 9 паражэнняў у асноўны час і 1 у авертайме, закінула 34 і прапусціла 52 шайбы. У апошнім матчы 11 кастрычніка супраць «Данбаса» дынамаўцы вялі 5:1 і ледзь утрымалі перамогу - 5:4.

Кары Хейкіля пакуль застаецца на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках