28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобеля - у падтрымку барацьбы з Лукашэнкам

67
Нобеля - у падтрымку барацьбы з Лукашэнкам

Савет ЕЗ заклікаюць аддаць Нобелеўскую прэмію для дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі нагадаў, што адным з кандыдатаў на гэтую прэмію быў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі, паведамляе сайт migalski.eu (пераклад - charter97.org).

Марэк Мігальскі адзначыў, што ў маштабе бюджэту Еўразвяза атрыманыя сродкі ў памеры 1 мільёна даляраў ЗША невялікія. Аднак перадача гэтых грошай на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці прынясе сур'ёзныя вынікі і будзе садзейнічаць знікненню апошняй дыктатуры Еўропы.

«Гэта ганьба, што на межах Еўрапейскага Звяза па-ранейшаму кіруе дыктатар», - сказаў у заключэнне ў сваім звароце Марэк Мігальскі.

Нагадаем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2012 года стаў Еўразвяз. Пра гэта было афіцыйна абвешчана 12 кастрычніка Нобелеўскім камітэтам у Осла (Нарвегія). Прэмію ЕЗ атрымаў за тое, што больш за 60 гадоў «прысвяціў папулярызацыі міру і прызнанню дэмакратыі і праў чалавека ў Еўропе».

У гэтым годзе на ўзнагароду прэтэндаваў 231 кандыдат. У іх ліку быў і 50-гадовы Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Самым сур'ёзным прэтэндэнтам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру гэтага года букмекеры называлі змагара за правы чалавека і правы жанчын Сіму Самар з Афганістана. Сярод найбольш верагодных кандыдатаў таксама называлі экс-прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнка.

Рашэнне Нобелеўскага камітэта было сустрэта неадназначна. Многія грамадскія дзеячы і палітыкі, у тым ліку кіраўнікі некаторых дзяржаў, падвергнулі яго крытыцы, нагадаўшы, што Еўропа цяпер перажывае не лепшыя часы. Так, прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс назваў прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру Еўрапейскаму звязу «трагічнай памылкай».

Паводле яго слоў, ён спачатку вырашыў, што гэта «журналісцкі жарт». «Я нават у сне не мог сабе ўявіць, што аб гэтым хто-небудзь думае сур'ёзна», - сказаў прэзідэнт Чэхіі. Па словах Клаўса, Нобелеўская прэмія міру мае сэнс тады, калі яе атрымлівае «канкрэтны чалавек за пэўны ўнікальны ўклад». «Прысуджваць яе інстытуцыі, больш за тое, у дадзеным выпадку бюракратычнай - гэта пустое ўзнагароджанне», - адзначыў ён.

Кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева, якая разам з Бяляцкім была ў ліку намінантаў Нобелеўскай прэміі міру гэтага года, заявіла, што ЕЗ - гэта «велізарная бюракратычная арганізацыя, і прысуджэнне ёй прэміі не будзе гуляць ніякай ролі ў яе будучай палітыцы». Па словах расейскай праваабаронцы, прысуджэнне прэміі міру ЕЗ або прэзідэнту ЗША Абаме, як у мінулым годзе, абясцэньвае асноўную ідэю гэтай узнагароды.

Былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат гэтай прэміі 1983 года Лех Валенса заявіў, што «здзіўлены і расчараваны» рашэннем Нобелеўскага камітэта. Ён лічыць, што з такім жа поспехам можна было б узнагародзіць гэтай прэміяй планету Зямля.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках