3 траўня 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бежанцы пад катаваннямі абылгалі беларускага апазіцыянера? (Відэа)

29
Бежанцы пад катаваннямі абылгалі беларускага апазіцыянера? (Відэа)

Індусаў збівалі і марылі голадам 2 месяцы ў турме.

У ноч з 14 на 15 траўня брэсцкія памежнікі ў лесе затрымалі 8 грамадзян Індыі. Індусы спрабавалі нелегальна перайсці мяжу, каб трапіць у Польшчу, піша korrespondent.net.

Гэта цалкам звыклая з'ява - спробы пераходу мяжы выхадцамі з краін трэцяга свету. Аднак звычайна нелегалы праточваюцца каналамі, наладжанымі самімі памежнікамі, выкарыстоўваючы правераных правадыроў. Людзі ў форме за долю малую заплюшчваюць вочы на парушэнне закона.

У гэты раз шукальнікі еўрапейскага шчасця ішлі лесам «без дазволу». Іх два месяцы трымалі ў турме. Білі і не кармілі. У такога абыходжання да зняволеных мелася мэта - індусам паказвалі фота незнаёмых людзей, і настойліва прапаноўвалі «апазнаць» некалькіх чалавек, якія ім, нібыта, дапамагалі. У выніку вязні зламаліся, «прызналі» людзей, а таксама паказалі на дом, у якім адзін з гэтых «зламыснікаў» жыве.

Уявіце толькі, якія цуды арыентавання на мясцовасці - адвезці аператыўнікаў у нейкую вёску, і выразна «узгадаць» жыллё. Што яны там, у гэтым жыллі рабілі - незразумела. Чай пілі, ці абмяркоўвалі перспектывы жыцця на Захадзе?

Як бы там ні было, 1 верасня каля 16-00 у вёсцы Цюхінічы, што каля Брэста, быў затрыманы нейкі Віталь Коўш. Затрымалі яго прама ў двары дома сваякоў людзі ў цывільным, запіхнулі ў машыну, і павезлі ў невядомым накірунку. Жонка і дзіця Каўша прысутнічалі пры дзіўным затрыманні, больш падобным на выкраданне.

Некаторы час родныя Віталя не маглі зразумець, куды яго павезлі. У РАУС казалі, што ён у СІЗА Брэста, у СІЗА гэтую інфармацыю адмаўлялі.

Ужо 4 верасня Віталю Каўшу было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя незаконнай міграцыі). Галоўны доказ - паказанні індусаў.

Гэтая гісторыя была б проста дзіўнай (фантастыка - індусам прад'яўляюць фота грамадзян, якія ні разу за падобныя злачынствы не прыцягваліся, таксама яны дзіўным чынам пазнаюць дом сваякоў Віталя Каўша), калі б не адно але.

Гэта «але» заключаецца ў тым, што Коўш вядомы спецслужбам Беларусі ў сувязі са сваёй актыўнасцю на ніве пратэстных выступленняў. У прыватнасці, яго ўжо затрымлівалі як удзельніка акцыі салідарнасці з палітвязнямі, а ў снежні 2010 года ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах. Акрамя таго, цяпер на сесіі ААН разглядаецца скарга яго жонкі.

Практыка, калі палітычна нядобранадзейных грамадзян прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за чыста крымінальныя злачынствы, не новая. Колькі іх сядзіць як у беларускіх, так і ва ўкраінскіх турмах - хто за хуліганства, хто за разбой, хто за згвалтаванне. Даказаць штосьці ў краіне, дзе МУС, суд і пракуратура складаюць адзінае цэлае, практычна немагчыма.

Аднак korrespondent.net атрымалася звязацца з індусамі, якія абылгалі Віталя Каўша. Яны ахвотна пагадзіліся даць каментар з нагоды сітуацыі. Вось гэты каментар, запісаны імі самімі. Ён на хіндзі, але пераклад прыкладаецца.

«Я, Маніндэр Сінга, грамадзянін Індыі, быў затрыманы ў Беларусі на мяжы з Польшчай у ноч з 14 на 15 траўня беларускімі памежнікамі падчас спробы перасекчы мяжу.

2 месяцы мяне трымалі ў турме, збівалі і не давалі есць.

Мне паказвалі фатаграфіі невядомых мне людзей і патрабавалі сказаць, што яны мне дапамагалі.

6 ліпеня нас на аўтобусе вазілі апазнаць невядомы дом.

Адзін паліцэйскі падняў маю руку і прымушаў паказваць на невядомы мне дом. Я пацвярджаю, што абылгаў невядомых мне людзей, так як быў змучаны катаваннямі і голадам, і хацеў вярнуцца дадому».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках