29 красавiка 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕГУ асудзіў звальненне гродзенскага гісторыка

3
ЕГУ асудзіў звальненне гродзенскага гісторыка

Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прыняў рэзалюцыю, якая асуджае рашэнне Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта аб звальненні Андрэя Чарнякевіча.

Па версіі ГрДУ ім. Янкі Купалы, яго звальненне было выклікана «сістэматычным парушэннем працоўнай дысцыпліны», нагадвае прэс-служба ЕГУ.

Сенат універсітэта лічыць гэтае рашэнне парушэннем акадэмічных свабод, якому не павінна быць месца ў сучаснай Еўропе, і выказвае сваю падтрымку гісторыку, чые працы атрымалі міжнароднае прызнанне. Чарнякевіч з'яўляецца адным з аўтараў нядаўна апублікаванай кнігі «Гродназнаўства», якая завяршаецца этапам дасягнення Беларуссю незалежнасці і не ахоплівае перыяд станаўлення аўтарытарнага рэжыму Aлександра Лукашэнкі.

Беларускія вучоныя і студэнты, якія выказваюць крытычнае стаўленне да існуючай улады, часта становяцца ахвярамі санкцый і дыскрымінацыі. Студэнты рэгулярна выключаюцца з універсітэтаў за выказванне сваёй пазіцыі (па дадзеных арганізацыі «Observer», пачынаючы з 2006 года, мела месца каля 700 падобных выпадкаў).

У 2011 годзе Міністэрства адукацыі Нарвегіі разам з дзесяццю іншымі еўрапейскімі краінамі выступіла з сумеснай заявай, у якой выказвалася заклапочанасць з нагоды парушэння акадэмічных свабод у Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках