29 красавiка 2024, панядзелак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спыніся, АЭС - не цацка (Фота)

10

Грамадскія актывісты вылучылі сваю версію паходжання Старобінскай «чупакабры».

Актывісты экалагічнай ініцыятывы «Экаабарона» расклеілі па гарадскім пасёлку Старобін улёткі з выявай беларускага дыктатара і тэкстам «Спыніся, АЭС - не цацка!», Піша ffight.org.

Некалькі дзён таму па ўсёй краіне разнесліся чуткі, што ў Салігорскім раёне з'явілася няўлоўная «чупакабра», якая высмоктвае кроў у курэй і нападае нават на свінняў.

Сярод розных версій яе паходжання мясцовыя жыхары таксама кажуць і пра мутацыі, якія адбываюцца з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Вядома, гэта толькі чуткі пра чарнобыльскіх мутантаў, хоць аварыя на ЧАЭС нанесла каласальную шкоду навакольнаму асяроддзю. Ніхто сёння не застрахаваны ад аварый на аб'ектах атамнай энергетыкі. Таму мы катэгарычна супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі, пра якую марыць наш так званы прэзідэнт і сцвярджае, што яна будзе самай бяспечнай ў свеце. Хоць вядома існуюць і іншыя важкія прычыны чаму мы супраць - гэта ўзмацненне эканамічнай і энергетычнай залежнасці ад Расеі, праект рэалізуецца з парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі, рашэнне аб будаўніцтве АЭС было прынята без уліку меркавання грамадскасці», - заяўляюць актывісты «Экаабарона».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках