11 траўня 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на футбол зноў прадаюць па школах?

61
Квіткі на футбол зноў прадаюць па школах?

Настаўнікі павінны выкупіць квіткі на матч Беларусь - Грузія ў складчыну.

Як паведаміў адзін з чытачоў «Нашай Нiвы», у менскіх школах сярод настаўнікаў распаўсюджваюцца квіткі на матч Беларусь - Грузія, які адбудзецца 16 кастрычніка.

На адну школу дасылаецца заданне набыць чатыры квіткі за 320 тысяч рублёў. Настаўнікі павінны выкупіць квіткі ў складчыну.

Нагадаем, што падобная інфармацыя з'яўлялася перад гульнёй Беларусь - Іспанія. Газета «Прессбол» прыводзіла словы выкладчыка адной са сталічных школ, які прызнаўся, што на сходзе настаўнікаў абавязалі выкупіць некалькі квіткоў на матч кваліфікацыі ЧС-2014 Беларусь - Іспанія.

Падобная інфармацыя прыходзіла з самых розных бюджэтных арганізацый, ад медустаноў да вайсковых частак...

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках