3 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага апазіцыянера аштрафавалі на 200 тысяч

6
Віцебскага апазіцыянера аштрафавалі на 200 тысяч

Барыса Хамайду абвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўчыніў бойку з адміністратарам крамы.

Суддзя Кастрычніцкага райсуда Алена Цыганкова прызнала яго вінаватым па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса, піша spring96.org.

Каля крамы, якая размяшчаецца на першым паверсе так званага «сіняга дома», Барыс Хамайда ўжо не адзін год распаўсюджвае незалежную прэсу і праводзіць пікеты.

Інцыдэнт, які разбіраў суд, адбыўся 6 верасня. У той дзень да актывіста падышлі міліцыянты і загадалі пакінуць месца каля ўваходу ў краму - згарнуць столік з газетамі і часопісамі пад бел-чырвона-белым парасонам.

«Калі я адмовіўся, міліцыянты пра нешта перагаворваліся з адміністрацыяй крамы. І праз некаторы час адміністратар выйшла і заявіла, што на тым месцы, дзе я стаю, будзе разгорнуты вулічны гандаль. Яна схапіла бел-чырвона-белую стужку з гербам «Пaгоня», які, між іншым, з'яўляецца і гербам Віцебскай вобласці. Я адштурхнуў яе руку. Але супрацоўніца крамы заявіла, што я вяду сябе па-хуліганску, што я яе абразіў дзеяннем, і выклікала міліцыю», - распавёў Барыс Хамайда.

У судзе ён паказаў, што не меў ніякага намеру абражаць Наталлю Беліжэнка. І што ён разумее яе імкненне выканаць чыёсці распараджэнне, каб незалежная прэса каля дома №28 па вуліцы Леніна не прадавалася. Тым больш, што 6 верасня спроба арганізаваць вулічны гандаль была першай і апошняй: ні да таго, ні пасля таго ніхто не збіраўся ставіць перад уваходам столікі і лаўкі...

Апазіцыянер нават прапанаваў прагледзець у судзе запісы камер відэаназірання - тады, маўляў, усім стане відавочна, што ён не здзяйсняў хуліганскіх дзеянняў.

Але суддзя Алена Цыганкова, якая ўжо не першы раз судзіла Хамайду за праявы палітычнай актыўнасці, просьбу не задаволіла. І вырашыла пакараць актывіста штрафам у памеры 2 базавых велічынь, што складае 200 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках