5 траўня 2024, Нядзеля, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам саюз з Беларуссю патрэбен дзеля гастарбайтэраў?

86
Расейцам саюз з Беларуссю патрэбен дзеля гастарбайтэраў?

Расея павінна больш актыўна задзейнічаць існуючы ў Беларусі лішак працоўнай сілы.

Пра гэта заявіў член Асацыяцыі палітычных экспертаў і кансультантаў Кірыл Коктыш.

«Калі казаць пра тую перспектыву, якая можа быць выбудаваная паміж саюзнымі дзяржавамі, то трэба звярнуць увагу на ўнікальныя асаблівасці, якімі валодаюць Беларусь і Расея. Першае, што кідаецца ў вочы, - Беларусь да гэтага часу з'яўляецца адзінай краінай у рэгіёне, дзе існуе лішак больш ці менш кваліфікаванай рабочай сілы. Так, вядома, гэта не топ кваліфікацыя, але, тым не менш, у параўнанні з астатнім рэгіёнам, гэта прымальная кваліфікацыя працоўнай сілы, якую можна было б задзейнічаць», - сказаў Коктыш падчас відэа-моста Масква-Менск-Томск-Санкт-Пецярбург, арганізаванага РІА «Новости» у рамках экспертна-медыйнага семінара «PR у інтарэсах інтэграцыі».

Адначасова, паказаў спецыяліст, у Расеі існуе вялікая колькасць новаўвядзенняў, у тым ліку інжынерных і тэхнічных, якія не знаходзяць свайго ўвасаблення.

«Першы і цалкам відавочны момант кааперацыі - калі гэтыя напрацоўкі маглі б даводзіцца на беларускай тэрыторыі да больш-менш прымальнага выгляду. Такім чынам, сумеснае ўключэнне ў сусветную эканоміку можа здабыць, па-першае, цікавы фармат, а па-другое, гэты фармат будзе задзейнічаць вялікую колькасць працоўных рук. Гэта тое, што можа стаць доўгатэрміновай прамысловай асновай», - лічыць Коктыш.

Упэўнены ў перспектывах Саюза Расеі і Беларусі і намеснік старшыні Камітэта па знешніх сувязях адміністрацыі Санкт-Пецярбурга Сяргей Маркаў. Паводле яго слоў, кожны жыхар Санкт-Пецярбурга практычна штодня бачыць плён гэтага супрацоўніцтва.

«У нас штогод на 30 адсоткаў павялічваецца гандлёвы абарот з Беларуссю. Агульны рынак працы дазваляе спадзявацца, што мы зможам хоць бы часткова замяніць той вялікі наплыў працоўных мігрантаў з Сярэдняй Азіі зусім зразумелымі і агульнымі для нас па менталітэце працаўнікамі з Беларусі. І мы з задавальненнем успрымаем усе праекты ў гэтай сферы», - сказаў ён.

Чыноўнік нагадаў, што штомесяц у паўночнай сталіцы праходзяць кірмашы беларускіх тавараў.

«Усе 18 раёнаў горада маюць дамовы з шасцю абласцямі Беларусі аб супрацоўніцтве. Гэта дазваляе насычаць харчовы рынак нашага горада добрай канкурэнтнай прадукцыяй. Урад Санкт-Пецярбурга ў рамках дзеючага дзелавога савета паміж горадам і ўрадам Беларусі аказвае садзейнічанне ў арганізацыі сеткі беларускіх крамаў і гасцініц», - дадаў ён.

У якасці прыкладу супрацоўніцтва Маркаў называў адкрытую ў Санкт-Пецярбургу вытворчасць ліфтавага абсталявання сумесна з магілёўскім ліфтабудаўнічым заводам.

«Гэта дае магчымасць горадзе вырашаць сур'ёзную праблему замены ліфтавай гаспадаркі. Гэта аптымальныя суадносіны кошту і якасці, прытым, што аб'ёмы замены ліфтаў у нашым горадзе вельмі вялікія», - дадаў Маркаў.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках