5 траўня 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмшчыкі забілі зняволенага Валадаркі

48
Турэмшчыкі забілі зняволенага Валадаркі

Зняволены памёр ад пабояў, нанесеных ахоўнікамі турмы.

У рамках маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы, які праводзіць ПЦ "Вясна", праваабаронцы атрымліваюць лісты, у якіх асуджаныя прыводзяць канкрэтныя факты парушэння праў чалавека ў дачыненні да людзей, якія ўтрымліваюцца пад вартай і адбываюць пакаранне, паведамляюць аб катаваннях, прыводзяць іншыя сведчанні бесчалавечнага абыходжання са зняволенымі.

У чарговым лісце аднаго са зняволеных, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, маюцца сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску.

Прыведзеныя ніжэй падзеі адбываліся ў камеры № 30, якая з'яўляецца адной з камер бальнічнага стацыянара СІЗА для падследна-арыштаваных з падазрэннямі на сухоты. Насупраць яе - камера № 27 для хворых на псіхічныя расстройствы. Абедзве камеры абсталяваныя вентыляцыйнымі вакенцамі вышынёй 10-20 сантыметраў, праз якія пры пэўных намаганнях можна назіраць частку калідора перад камерамі.

Далей зняволены паведамляе:

«У той час я знаходзіўся ў камеры № 30. Пачуў, як з 27 камеры сталі даносіцца гучныя крыкі аднаго з хворых, якія прыцягнулі ўвагу ўсіх нашых сукамернікаў. Хоць, варта адзначыць, падобныя крыкі з гэтай камеры даносяцца даволі часта. На гэты шум з'явіліся дзяжурны кантралёр бальнічнага стацыянара і медперсанал. Аднак, пераканаўшыся, што гвалту з боку сукамернікаў да хворага няма, яны запатрабавалі ад хворага, каб той змоўк і супакоіўся па-добраму, інакш будзе выкліканы рэзерв кантралёраў. Дзяжурны кантралёр запатрабаваў таксама ад іншых хворых, каб яны «паўплывалі» на крыкуна. Пасля гэтага нейкі час было ціха. Але каля 17 гадзін крыкі аднавіліся, прычым сталі яшчэ больш моцныя.

За падзеямі я назіраў з сукамернікамі праз вентыляцыйнае акенца. Некалькі кантралёраў ізноў увайшлі ў камеру да хворага і пасля валтузні сталі «супакойваць» апошняга гумовымі дубінкамі. Пры гэтым мы чулі задзірлівы смех, які сведчыў, што кантралёры ад пабояў хворага атрымлівалі задавальненне. Нарэшце хворага збілі з ног, скруцілі і прывязалі да нараў. Ён крычаў і спрабаваў вызваліцца. За гэта яго білі яшчэ мацней. У выніку няшчасны змоўк, а кантралёры сышлі, зачыніўшы дзверы камеры.

Час набліжаўся да вячэрняй праверкі і перазменкі кантралёраў, якая ў СІЗА адбываецца ў 18 гадзін.

Пасля праверкі ў дзверы камеры № 27 сталі зноў моцна стукаць і прасіць, каб хтосьці падышоў з супрацоўнікаў СІЗА. Да камеры падышла кантралёр, якую завуць Насця, якой праз дзверы паведамілі, што хворы перастаў дыхаць. Выслухаўшы скаргі кантралёр сышла, а праз хвілін 40 з камеры зноў пачуўся настойлівы стук. Грукалі ўсё мацней і мацней хвілін 15. Ізноў з'явіўся кантралёр, якому хворыя сталі настойліва тлумачыць, што сукамерніку патрэбна тэрміновая дапамога, паколькі ён амаль гадзіну не падае прыкмет жыцця. Кантралёр выклікала падмогу. Прыйшоў дзяжурны медработнік Саша (імя можа не адпавядаць рэчаіснасці), карпусны (у асяроддзі СІЗА мае мянушку «Цвік») і некалькі кантралёраў. Яны адкрылі камеру і, развязаўшы хворага, выцягнулі яго ў калідор. Там медык пачаў рабіць масаж сэрца, разводзячы і зводзячы абедзве рукі і націскаючы яму на грудзі. Пасля медработнік пабег у працэдурны кабінет і вярнуўся абураны тым, што няма адрэналіну... Да тэлефона падышоў карпусны і са словамі: «Я выклікаю «хуткую» патэлефанаваў на КПП № 1. Пры гэтым ён спытаў у медработніка, што паведаміць хуткай? У адказ прагучала: «Скажы, спынілася дыханне». Медык пры гэтым працягваў рабіць масаж сэрца.

Мы ў сваёй камеры добра чулі, як у размове карпуснога з кантралёрамі прагучала прозвішча хворага - Семяновіч, а аднаго з тых, хто гадзінай раней яго супакойваў гумовай дубінкай - Бабко. Нарэшце кантралёры заўважылі, што мы падслухоўвалі іх размову і зачынілі закрыўку вентыляцыйнага вакенца нашай камеры. Больш мы нічога не бачылі, толькі пачулі праз дзверы, што хворы памёр... »

Каментуючы чарговае сведчанне аб злачыннай бяздзейнасці супрацоўнікаў СІЗА № 1 Менска, якое прывяло да гібелі падследнага-арыштаванага, эксперт праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка адзначае наступнае:

«Пра тое, што ў месцах пазбаўлення волі жыццё і здароўе чалавека - зусім не вышэйшыя каштоўнасці вядома даўно. Следчыя ізалятары, дзе ўтрымліваюцца, як правіла, яшчэ не прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні злачынства і не выключэнне з правіла: персанал гэтых устаноў свой абвінаваўчы «прысуд» спецкантынгенту ўжо вынес... Адзінкавыя выпадкі гвалту над зняволенымі становяцца шырока вядомымі, і прычын гэтага некалькі. Па-першае, пенітэнцыярная сістэма даўно збіла ахвоту камусьці са зняволеных паведамляць пра тыя выпадкі, калі яны сталі сведкамі злоўжыванняў з боку персаналу месцаў зняволення .

Па-другое, органы, на якія ўскладзены абавязак рэагаваць на стаўшыя вядомымі выпадкі такога роду, сочаць хутчэй за чысцінёй мундзіра, чым за выкананнем закона.

Па-трэцяе, адсутнасць грамадскага кантролю за месцамі прымусовага ўтрымання дазваляе пакідаць у сценах установы ўсё тое, што можа стаць аб'ектам увагі родных і блізкіх зняволеных, юрыстаў і праваабаронцаў. Нават у тых выпадках, калі злачынства атрымлівае ацэнку з боку суда, як гэта было пасля гібелі аднаго з арыштаваных у СІЗА г. Бабруйска, гэтая ацэнка ў сілу сваёй мяккасці не адпавядае цяжару злачынства, здзейсненага службовымі асобамі».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках