4 траўня 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) страціў амаль палову абанентаў

72
Life :) страціў амаль палову абанентаў

Падзенне абаненцкай базы мабільнага аператара ў ліпені-верасні працягнулася.

У параўнанні з II кварталам, лік яго карыстальнікаў скараціўся з 1,2 да 1 млн, прадэманстраваўшы тым самым адток у памеры 16,7%, піша TUT.by.

Нагадаем, што ў канцы 2011 года ў Life :) налічвалася 1,8 млн абанентаў. Больш за ўсё трымальнікаў сваіх sim-карт ён страціў у перыяд з красавіка па чэрвень - каля 500 тыс. чалавек.

Усяго за год аператар страціў 44% абанентаў.

Паказчык EBITDA (прыбытак да выплаты падаткаў, адсоткаў і амартызацыі) упершыню стаў станоўчым. У ліпені-верасні ён склаў $28 тыс., хоць яшчэ ў II квартале дэманстраваў страту ў памеры $2,338 млн. Гэта яшчэ не чысты прыбытак, але пазітыўныя зрухі ў наяўнасці.

Выручка life :) у III квартале склала $17,541 млн, што на трэць больш, чым у папярэднім ($13,884 млн).

ЗАТ «БеСТ» зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. У цяперашні час заснавальнікамі ЗАТ «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках