4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зменіцца прынцып пераносу нумароў?

11
У Беларусі зменіцца прынцып пераносу нумароў?

У Беларусі можа змяніцца алгарытм пераносу нумароў паміж аператарамі сотавай сувязі.

Пра гэта паведаміў у сваім Twitter адзін з супрацоўнікаў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, знаёмы з ходам абмеркавання праекта. Так, з паведамлення вядома, што аператары ўжо ўзгаднілі новы прынцып, піша onliner.by.

Нагадаем, у свеце існуе два варыянты пераносу нумароў паміж аператарамі. У першым, рэалізаваным у Беларусі, абанент спачатку адмаўляецца ад нумару ў сваёй кампаніі, якая яго абслугоўвае, а потым заключае дамову з новай. Другі варыянт прадугледжвае заяўны прынцып пераносу: абанент адразу заключае дамову з новым аператарам, а той вырашае пытанні пераносу самастойна, без прыцягнення кліента.

Чыноўнік удакладніў, што ў нашай краіне будзе прынцып «як у людзей». Тэрміны ўводу новага алгарытму не называюцца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках